Віншуем пераможцаў літаратурнага конкурсу«Вялікай Перамозе – 75!».

7 мая ў Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў раённага літаратурнага конкурсу «Вялікай Перамозе – 75!».

Арганізатарамі конкурсу выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Горацкага райвыканкама, раённы гісторыка-этнаграфічны музей, народнае літаратурнае аб’яднанне «Роднае слова» пры фінансавай падтрымцы раённых арганізацый ГА «Беларускі саюз жанчын» і «Белая Русь», раённага савета ветэранаў і рэдакцыі газеты «Горацкі веснік»

У намінацыі «Публіцыстыка» дыпломамі другой ступені ўзнагароджаны вучні ДУА «Горская сярэдняя школа Горацкага раёна» Алена КотаваРаман Салаўёў

У намінацыі «Публіцыстыка» дыплом першай ступені атрымала настаўніца ДУА «Горская сярэдняя школа Горацкага раёна» Вера Лепская

Калектыў ДУА «Горская сярэдняя школа Горацкага раёна» за  захаванне  памяці аб Вялікай Айчыннай вайне атрымаў асобныя падарункі. Ад  раённага Савета дэпутатаў Аксана Агароднікава падаравала кнігу Ніны Кавалёвай «На перекрёстке родины и жизни» (да 75-годдзя Перамогі); ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Горацкага райвыканкама  кнігі «Память со слезами на глазах» і «1418 дней Великой Отечественной войны» ўручыла намеснік начальніка аддзела Вольга Панасюк.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *